Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Журналісты

Святаслаў Рыгоравіч Кажадуб нарадзіўся 17 студзеня 1936 г. у г. Нароўля Палескай (цяпер Гомельскай) вобласці. У сям’і было чацвёра дзяцей. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў сям’і засталося трое хлопчыкаў: Уладзік і блізняты Святаслаў і Міколка, бо старэйшая сястра Галя з сяброўкай паехалі ў Ленінград на працу і лёс яе быў невядомы.

Іван Іванавіч Арлоў нарадзіўся 7 студзеня 1960 г. у г. Брэсце. У пяць гадоў навучыўся чытаць, палюбіў кнігі і мастацкую літаратуру. Закончыў СШ № 3 г. Брэста, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1989). Працаваў, служыў у Савецкай арміі, быў барабаншчыкам у рок-групе. Працуе аглядальнікам па пытаннях права ў рэдакцыі рэгіянальнай газеты «Вечерний Брест».

Яўген Мікалаевіч Макарчук нарадзіўся 5 снежня 1930 г. у в. Ванялевічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля Вялікай Айчыннай вайны паступіў у Брэсцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту на аддзяленне сігналізацыі і сувязі, які закончыў паспяхова і яго пакінулі працаваць лабарантам. Тады ён захапіўся фотасправай, шмат здымаў навучэнцаў тэхнікума, рабіў фотаальбомы і вёў фотагурток.

Міхаіл Міхайлавіч Янчук нарадзіўся 28 мая 1950 г. у в. Яцкавічы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Атрымаў вышэйшую геадэзічную адукацыю ў Навасібірскім інстытуце інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкаў і картаграфіі ў 1972 г. У 1970–1980-я гг. працаваў у геадэзічных экспедыцыях на Камчатцы і ў Сібіры.

Марыя Аляксандраўна Яраховіч (у дзявоцтве Леўшыц) нарадзілася 21 чэрвеня 1970 г. на лясным хутары каля вёскі Вулька-2 Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Антон Лявонцьевіч Леўшыц, быў на фронце Вялікай Айчыннай вайны, у пяхоце прайшоў амаль да Берліна, быў двойчы цяжка паранены, узнагароджаны медалямі. Аповяды бацькі пра вайну зрабілі вялікі ўплыў на выхаванне светапогляду Марыі.

Аляксандр Іванавіч Кожын нарадзіўся ў 1922 г. у Арлоўскай вобласці. Вучыўся ў мастацкім вучылішчы, якое закончыў у 1941 г. Напачатку Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў Чырвоную армію. Прайшоў усю вайну ў пяхоце, быў цяжка паранены, лячыўся ў шпіталях. Узнагароджаны медалямі.

Translator
 
 
 

Мікалай Аляксеевіч Аляксандраў нарадзіўся 4 студзеня 1954 г. у сяле Мягра Белазёрскага раёна Валагодскай вобласці. Маці працавала настаўніцай пачатковых класаў. Маляўнічыя мясціны Белазёршчыны назаўсёды ўвайшлі ў сэрца Мікалая. Сяло Мягра невялікае — каля паўтараста двароў, размешчана на рацэ Мягра непадалёк ад упадзення ў Белае возера — адно з найбуйнейшых у СССР. У пачатку 1960-х праз гэтыя месцы пачалі будаваць Волга-Балтыйскі водны шлях, у выніку 218 сёл, вёсак і пасёлкаў былі затоплены.

Валянціна Васільеўна Мірановіч нарадзілася 16 красавіка 1949 г. у г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Закончыла сярэднюю школу ў 1966 г. і прыйшла працаваць літаратурным супрацоўнікам у столінскую раённую газету «Навіны Палесся». У 1972 г. завочна закончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

Уладзімір Паўлавіч Субат нарадзіўся 7 снежня 1950 г. у г. Століне Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Бацька, Павел Савіч, быў калгаснікам. Валодзя рос працавітым хлопчыкам, дапамагаў бацькам — капаў бульбу, агароды прыбіраў. У школе быў сакратаром камсамольскай арганізацыі.

Ігар Уладзіміравіч Гетман нарадзіўся 25 мая 1974 г. у в. Доўгае Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1996). У 1996–1999 гг. — аспірант. З 1999 г. працаваў на кафедры беларускага літаратуразнаўства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна: асістэнт (1999–2002), старшы выкладчык (2002), дацэнт.

Старонка 1 з 9